Брестский областной исполнительный комитет

Брестский областной исполнительный комитет
Карта сайта
Прямые телефонные линии
Прямые телефонные линии
Электронные обращения
Электронные обращения
Одно окно
Одно окно
Очередь на жилье
Очередь на жилье
Вопросы и ответы
Вопросы и ответы
Главная Общество Культура Историко-культурное наследие Брестской области Законодательство об охране историко-культурного наследия

Iнструкцыя аб парадку падрыхтоўкі, падпісання і рэгістрацыі ахоўнага абавязацельства на матэрыяльную гісторыка-культурную каштоўнасць

04.03.2013 12:03

ЗАЦВЕРДЖАНА
Пастанова
Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь
29.08.2007 № 37

Iнструкцыя аб парадку падрыхтоўкі, падпісання і рэгістрацыі ахоўнага абавязацельства на матэрыяльную гісторыка-культурную каштоўнасць

1. Інструкцыя аб парадку падрыхтоўкі, падпісання і рэгістрацыі ахоўнага абавязацельства на матэрыяльную гісторыка-культурную каштоўнасць распрацавана на падставе Закона Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2006 года «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., № 9, 2/1195) і ўстанаўлівае парадак падрыхтоўкі, падпісання і рэгістрацыі ахоўнага абавязацельства.

2. Ахоўнае абавязацельства складаецца для кожнай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасці (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць) па адпаведнай форме, зацверджанай пастановай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 8 снежня 2006 г. № 40 «Аб зацвярджэнні некаторых форм» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2007 г., № 14, 8/15544).

3. Ахоўнае абавязацельства змяшчае звесткі аб вызначаных індывідуальных умовах утрымання і выкарыстання гісторыка-культурнай каштоўнасці, аб парадку выканання работ на гэтай гісторыка-культурнай каштоўнасці, іншыя абмежаванні дзейнасці яе ўласніка (уладальніка) і (або) карыстальніка, а таксама патрабаванні па забеспячэнні захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці.

4. Ахоўнае абавязацельства запаўняецца адказнай асобай адпаведнага мясцовага выканаўчага і распарадчага органа, на тэрыторыі якога размешчана гісторыка-культурная каштоўнасць (далей – адказная асоба), у трох экзэмплярах.

5. Адказная асоба ўносіць у ахоўнае абавязацельства наступныя звесткі:

поўную назву і шыфр гісторыка-культурнай каштоўнасці згодна з Дзяржаўным спісам гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь;

дату і нумар пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь аб наданні статуса і катэгорыі гісторыка-культурнай каштоўнасці;

месцазнаходжанне гісторыка-культурнай каштоўнасці;

форму ўласнасці, у якой знаходзіцца гісторыка-культурная каштоўнасць (дзяржаўная: рэспубліканская або камунальная, прыватная);

прозвішча, імя, імя па бацьку фiзiчнай асобы, у тым лiку iндывiдуальнага прадпрымальнiка або поўную назву юрыдычнай асобы, якая з’яўляецца ўласнікам (уладальнікам) гісторыка-культурнай каштоўнасці, пасаду, прозвішча, імя і імя па бацьку кіраўніка юрыдычнай асобы;

адрас уласніка гісторыка-культурнай каштоўнасці (фiзiчнай асобы, у тым лiку iндывiдуальнага прадпрымальнiка) або юрыдычны адрас (для юрыдычнай асобы), кантактны тэлефон;

індывідуальныя ўмовы ўтрымання і выкарыстання гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Адказная асоба, якая запоўніла ахоўнае абавязацельства, падпісвае яго з указаннем свайго прозвішча, імя і імя па бацьку.

6. Для запаўнення ахоўнага абавязацельства ўласнік або па яго даручэнні ўладальнік прадстаўляе дакумент, які можа засведчыць асобу, даверанасць (пры афармленні дакументаў па даверанасці), рэгістрацыйнае пасведчанне (для юрыдычнай асобы) і копіі наступных дакументаў:

тэхнічны пашпарт;

дагавор куплі-продажу, пасведчанне аб праве на спадчыну па завяшчанні (пры перадачы каштоўнасці ў спадчыну) або іншыя дакументы, якія сведчаць аб праве ўласнасці на гісторыка-культурную каштоўнасць.

7. Запоўненае ахоўнае абавязацельства падпісваецца ўласнікам або па яго даручэнні ўладальнiкам гiсторыка-культурнай каштоўнасцi і накіроўваецца для падпісання і рэгістрацыі ў Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь (далей – Міністэрства культуры).

8. Пасля падпісання ў Міністэрстве культуры ахоўнаму абавязацельству надаецца рэгістрацыйны нумар, які ўносіцца ў кнігу рэгістрацыі ахоўных абавязацельстваў, складзеную па форме згодна з дадаткам.

9. Пасля падпісання і рэгістрацыі адзін экзэмпляр ахоўнага абавязацельства застаецца ў Міністэрстве культуры, два другіх накіроўваюцца ў адпаведны мясцовы выканаўчы і распарадчы орган.

10. Адказная асоба адзін з экзэмпляраў падпісанага і зарэгістраванага ахоўнага абавязацельства перадае ўласніку (уладальніку) гісторыка-культурнай каштоўнасці.

11. Падпісанае і зарэгістраванае ахоўнае абавязацельства дзейнічае да моманту змены ўласніка гісторыка-культурнай каштоўнасці.

У выпадку змены ўласніка гісторыка-культурнай каштоўнасці ў кнізе рэгістрацыі ахоўных абавязацельстваў робіцца запіс аб спыненні дзейнасці ахоўнага абавязацельства.

12. Пры набыцці права ўласнасці на гісторыка-культурную каштоўнасць новы ўласнік або па яго даручэнні ўладальнік абавязаны на працягу аднаго месяца падпісаць ахоўнае абавязацельства.



Кніга рэгістрацыі ахоўных абавязацельстваў на гісторыка-культурныя каштоўнасці
все новости

Государственные органы и организации Беларуси