5 ліпеня 1944 г. Ляхавіцкі раён: У вызваленні р–на ўдзельнічалі 54–я гвардзейская стралковая дывізія (генерал–маёр М.М. Данілаў) 3–га гвардзейскага стралковага корпуса 28–й арміі, 19–я механізаваная брыгада (палкоўнік У.В. Яршоў) 1–га механізаванага корпуса конна–механізаванай групы 1–га Беларускага фронту.
7 ліпеня 1944 г. Столінскі раён: У ходзе наступлення на баранавіцка–брэсцкім напрамку войскамі 1–га Беларускага фронту вызвалены г. Столін. У вызваленні р–на ўдзельнічалі 397–я стралковая дывізія (палкоўнік М.Ф. Андоньеў) 89–га стралковага корпуса 61–й арміі 1–га Беларускага фронту.
7 ліпеня 1944 г. Ганцавіцкі раён: У вызваленні р–на ўдзельнічалі 89–ы стралковы корпус (генерал–маёр А.Я. Яноўскі) 61–й арміі 1–га Беларускага фронту; партызанская брыгада імя У.І. Леніна (камандзір В.А. Васільеў).
8 ліпеня 1944 г. Баранавічы: (у 1939–54 гг. цэнтр Баранавіцкай вобл.). У ходзе наступлення на баранавіцка–слонімскім напрамку войскі 1–га Беларускага фронту вызвалілі абласны цэнтр г. Баранавічы. 28 часцям і злучэнням, якія вызначыліся пры вызваленні горада, прысвоены ганаровыя найменні “Баранавіцкіх”. У вызваленні ўдзельнічалі 37–я (палкоўнік В.Л. Марозаў) і 75–я (генерал–маёр В.А. Гарышны) гвардзейскія стралковыя дывізіі 65–й арміі (генерал–палкоўнік П.І. Батаў); 15–я (генерал–маёр К.Е. Грэбанік) і 69–я (генерал–маёр І.І. Санкоўскі) стралковыя дывізіі 18–га стралковага корпуса; 193–я стралковая дывізія (генерал–маёр А.Р. Фралянкоў) і (часткова) 44–я гвардзейская стралковая дывізія (генерал–маёр У.А. Барысаў) 105–га стралковага корпуса, 251–ы асобны танкавы полк (падпалкоўнік Ф.С. Верлань), 922–і самаходны артылерыйскі полк (падпалкоўнік А.В. Сакалоў); 28–я армія (генерал–лейтэнант А.А. Лучынскі) — 50–я гвардзейская стралковая дывізія (генерал–маёр А.С. Уладычанскі) 3–га гвардзейскага стралковага корпуса, 130–я стралковая дывізія (палкоўнік К.В. Сычаў) 123–га стралковага корпуса, 881–ы самаходны артылерыйскі полк (капітан П.М. Хачатур'янц) 3–га танкавага корпуса; 16–я паветраная армія (генерал–палкоўнік С.І. Рудэнка) — 283–я знішчальная авіядывізія (палкоўнік С.М. Чырва), (часткова) 2–я гвардзейская штурмавая авіядывізія (генерал–маёр Г.І. Камароў), 323–я знішчальная авіядывізія (палкоўнік П.П. Рыбакоў), 8–я знішчальная авіядывізія (палкоўнік Я.З. Татанашвілі), 273–я знішчальная авіядывізія (палкоўнік М.В. Ісаеў) 6–га знішчальнага авіякорпуса.
8 ліпеня 1944 г. Гарадзішчанскі раён: (цэнтр — г.п. Гарадзішча, цяпер у Баранавіцкім р–не). У вызваленні р–на ўдзельнічала 323–я стралковая дывізія (генерал–маёр В.Ц. Маслаў) 35–га стралковага корпуса 3–й арміі 1–га Беларускага фронту.
8 ліпеня 1944 г. Навамышскі раён: (цэнтр — в. Новая Мыш, цяпер у Баранавіцкім р–не). У вызваленні р–на ўдзельнічалі 65–я армія 1–га Беларускага фронту і партызанскія атрады імя А.В. Суворава, імя М.І. Кутузава, «Мсцівец» партызанскай брыгады імя А.В. Суворава, якія злучыліся з часцямі Савецкай Арміі 6.7.1944 г.
9 ліпеня 1944 г. Давыд–Гарадоцкі раён: (цэнтр — Давыд–Гарадок, цяпер у Столінскім р–не). У ходзе наступлення на лунінецка–пінскім напрамку войскамі 1–га Беларускага фронту вызвалены г. Давыд–Гарадок. У вызваленні р–на ўдзельнічала 397–я стралковая дывізія (палкоўнік М.Ф. Андоньеў) 61–й арміі 1–га Беларускага фронту.
10 ліпеня 1944 г. Быценскі раён: (цэнтр — г.п. Быцень, цяпер у Івацэвіцкім р–не). У вызваленні р–на ўдзельнічалі часці 1–га Беларускага фронту.
10 ліпеня 1944 г. Лунінецкі раён: У ходзе наступлення на баранавіцка–брэсцкім напрамку войскамі 1–га Беларускага фронту вызвалены горад Лунінец. 7 часцям і злучэнням, якія вызначыліся пры вызваленні горада, прысвоены ганаровыя найменні “Лунінецкіх”. У вызваленні р–на ўдзельнічалі 23–я (палкоўнік І.В. Басцееў), 55–я (палкоўнік В.П. Шмыглоў) стралковыя дывізіі 89–га стралковага корпуса 61–й арміі 1–га Беларускага фронту; 1–я (капітан 2–га рангу С.М. Лялько) і 2–я (капітан 2–га рангу У.М. Міцін) брыгады рачных караблёў Дняпроўскай ваеннай флатыліі; партызанская брыгада імя С.М. Кірава (камандзір Ф.І. Лісовіч), якая 8.7.1944 г. злучылася з часцямі Савецкай Арміі.
10 ліпеня 1944 г. Целяханскі раён: У вызваленні р–на ўдзельнічалі 48–я гвардзейская стралковая дывізія (генерал–маёр Г.М. Корчыкаў) 20–га стралковага корпуса 28–й арміі 1–га Беларускага фронту; партызанская брыгада 99–я імя Д.Ц. Гуляева (камандзір У.К. Якавенка), якая 10.7.1944 г. злучылася з часцямі Савецкай Арміі.
11 ліпеня 1944 г. Косаўскі раён: (цэнтр — Косава, цяпер у Івацэвіцкім р–не). У вызваленні р–на ўдзельнічалі 19–я механізаваная брыгада (палкоўнік У.В. Яршоў), 75–ы самаходны артылерыйскі полк (падпалкоўнік П.Я. Карпенка) 28–й арміі 1–га Беларускага фронту.
13 ліпеня 1944 г. Ружанскі раён: (цэнтр — г.п. Ружаны, цяпер у Пружанскім р–не). У вызваленні р–на ўдзельнічалі 28–я армія (генерал–лейтэнант А.А. Лучынскі), 9–ы танкавы корпус (генерал–маёр Б.С. Бахараў), конна–механізаваная група (генерал–лейтэнант І.А. Пліеў) 1–га Беларускага фронту, партызанская брыгада імя П.К. Панамарэнкі (камандзір М.У. Сенькін).
14 ліпеня 1944 г. Пінск: (у 1939–1954 гг. цэнтр Пінскай вобл.). Горад вызвалены ў ходзе наступлення на баранавіцка–брэсцкім напрамку войскамі 1–га Беларускага фронту і сіламі Дняпроўскай ваеннай флатыліі. 18 часцям і злучэнням, якія вызначыліся пры вызваленні горада, прысвоены ганаровыя найменні “Пінскіх”. У вызваленні ўдзельнічалі 55–я гвардзейская (генерал–маёр А.П. Турчынскі), 55–я (палкоўнік В.П. Шмыглеў), 397–я (палкоўнік М.Ф. Андоньеў) стралковыя дывізіі 89–га стралковага корпуса; 415–я стралковая дывізія (палкоўнік П.І. Машчалкоў), 38–я (палкоўнік А.І. Панамарэнка) гарматныя артылерыйскія брыгады, 38–я інжынерна–сапёрная брыгада (палкоўнік А.М. Паўшук) 61–й арміі 1–га Беларускага фронту; 1–я (капітан 2 рангу С.М. Лялько), 2–я (капітан 2 рангу У.М. Міцін) брыгады рачных катараў, 1–ы асобны гвардзейскі дывізіён бранякатараў (капітан–лейтэнант І.П. Міхайлаў) Дняпроўскай ваеннай флатыліі.
15 ліпеня 1944 г. Лагішынскі раён: (цэнтр — г.п. Лагішын, цяпер у Пінскім р–не). У вызваленні р–на ўдзельнічалі 55–я гвардзейская стралковая дывізія (генерал–маёр А.П. Турчынскі) 89–га стралковага корпуса 61–й арміі 1–га Беларускага фронту; партызанскі полк 208–ы імя І.В. Сталіна (камандзір Я.М. Бяспоясаў), які яшчэ 11.7.1944 г. злучыўся з часцямі Савецкай Арміі.
15 ліпеня 1944 г. Бярозаўскі раён: у ходзе наступлення на брэсцкім напрамку войскамі 1-га Беларускага фронту вызвалены г. Бяроза (15–16). У вызваленні р-на ўдзельнічала 48-я гвардзейская стралковая дывізія (генерал–маёр Г.М. Корчыкаў) 20–га стралковага корпуса 28–й арміі 1–га Беларускага фронту.
16 ліпеня 1944 г. Жабчыцкі раён: (цэнтр — в. Жабчыцы, цяпер у Пінскім р–не). У вызваленні р-на ўдзельнічала 20–я стралковая дывізія (палкоўнік І.Р. Несцярэнка) 20–га стралковага корпуса 28–й арміі 1–га Беларускага фронту.
16 ліпеня 1944 г. Пружанскі раён: У ходзе наступлення на баранавіцка–брэсцкім напрамку войскамі 1–га Беларускага фронту вызвалены г. Пружаны (16—17). У вызваленні р–на ўдзельнічалі 50–я (генерал–маёр А.С. Уладычанскі), 96–я (генерал–маёр С.М. Кузняцоў) гвардзейскія стралковыя дывізіі 3–га гвардзейскага стралковага корпуса 28–й арміі, 65–ы асобны танкавы полк (падпалкоўнік В.Ф. Абіх), 1898–ы самаходны артылерыйскі полк (маёр В.В. Багамолаў), 63–я гаўбічная артылерыйская брыгада (палкоўнік К.А. Папа), 157–я пушачна–артылерыйская брыгада (палкоўнік Ц.К. Кірылаў) 1–га Беларускага фронту.
16 ліпеня 1944 г. Іванаўскі раён: 48–я (генерал–маёр Г.М. Корчыкаў), 55–я (генерал–маёр А.П. Турчынскі) гвардзейскія стралковыя дывізіі 20–га стралковага корпуса 28–й арміі, 12–я гвардзейская (генерал–маёр Д.К. Малькоў) і 212–я (палкоўнік У.Г. Кучынёў) стралковыя дывізіі 9–га гвардзейскага стралковага корпуса 61–й арміі 1–га Беларускага фронту.
16 ліпеня 1944 г. Антопальскі раён: (цэнтр — г.п. Антопаль, цяпер у Драгічынскім р–не). У вызваленні р–на ўдзельнічала 12–я гвардзейская стралковая дывізія (генерал–маёр Д.К. Малькоў) 9–га гвардзейскага стралковага корпуса 61–й арміі 1–га Беларускага фронту.
17 ліпеня 1944 г. Шарашоўскі раён: (цэнтр — г.п. Шарашова, цяпер у Пружанскім р–не). У вызваленні р–на ўдзельнічала 54–я гвардзейская стралковая дывізія (генерал–маёр М.М. Данілаў) 3–га гвардзейскага стралковага корпуса 28–й арміі 1–га Беларускага фронту.
17 ліпеня 1944 г. Драгічынскі раён: У вызваленні р–на ўдзельнічалі 61–я армія (генерал–лейтэнант П.А. Бялоў) і іншыя падраздзяленні 1–га Беларускага фронту.
18 ліпеня 1944 г. Жабінкаўскі раён: У вызваленні р–на ўдзельнічала 20–я стралковая дывізія (палкоўнік І.Р. Несцярэнка) 28–й арміі 1–га Беларускага фронту.
20 ліпеня 1944 г. Кобрынскі раён: У ходзе Люблін–Брэсцкай аперацыі войскамі 1–га Беларускага фронту вызвалены г. Кобрын. 12 часцям і злучэнням, якія вызначыліся пры вызваленні горада, прысвоены ганаровыя найменні “Кобрынскіх”. У вызваленні р–на ўдзельнічалі злучэнні 9–га гвардзейскага стралковага корпуса 61–й арміі — 12–я Пінская гвардзейская (палкоўнік Д.К. Малькоў) і 212–я Крычаўская (палкоўнік У.Г. Кучынёў) стралковыя дывізіі, частка сіл 271–й начной бамбардзіровачнай авіядывізіі далёкага дзеяння (падпалкоўнік К.І. Расказаў) 16–й паветранай арміі.
20 ліпеня 1944 г. Маларыцкі раён: 76–я гвардзейская стралковая дывізія (генерал–маёр А.В. Кірсанаў) 114–га стралковага корпуса 70–й арміі 1–га Беларускага фронту; партызанская брыгада імя У.І. Леніна (камандзір В.У. Каткоў), якая 20.7.1944 г. злучылася з часцямі Савецкай Арміі.
21 ліпеня 1944 г. Дзівінскі раён: (цэнтр — в.Дзівін, цяпер у Кобрынскім р–не). У вызваленні р–на ўдзельнічала 212–я стралковая дывізія (палкоўнік У.Г. Кучынёў) 9–га гвардзейскага стралковага корпуса 61–й арміі 1–га Беларускага фронту.
22 ліпеня 1944 г. Камянецкі раён: 50–я (генерал–маёр А.С. Уладычанскі), 54–я (генерал–маёр М.М. Данілаў) стралковыя дывізіі 3–га гвардзейскага стралковага корпуса 28–й арміі 1–га Беларускага фронту.
23 ліпеня 1944 г. Дамачоўскі раён: (цэнтр — в. Дамачова, цяпер у Брэсцкім р–не). У вызваленні р–на ўдзельнічала 12–я гвардзейская стралковая дывізія (генерал–маёр Д.К. Малькоў) 70–й арміі 1–га Беларускага фронту.
28 ліпеня 1944 г. Высокаўскі раён: (цэнтр — г. Высокае, цяпер у Камянецкім р–не). У вызваленні р–на ўдзельнічалі 54–я гвардзейская (генерал–маёр М.М. Данілаў), 152–я (палкоўнік А.Ц. Кузін) стралковыя дывізіі 3–га гвардзейскага стралковага корпуса 28–й арміі 1–га Беларускага фронту; партызанскі атрад «За Радзіму» (камандзір П.І. Бародкін) які 28.7.1944 г. злучыўся з часцямі Савецкай Арміі.
28 ліпеня 1944 г. Брэст: Горад вызвалены ў ходзе Люблін–Брэсцкай наступальнай аперацыі войскамі 1–га Беларускага фронту. 47 часцям і злучэнням, якія вызначыліся пры вызваленні горада, прысвоены ганаровыя найменні “Брэсцкіх”. У вызваленні ўдзельнічалі 48–я гвардзейская стралковая дывізія (генерал–лейтэнант Г.М. Корчыкаў) 20–га стралковага корпуса 28–й арміі; 212–я (палкоўнік У.Г. Кучынёў), 12–я (палкоўнік Д.К. Малькоў), 415–я (палкоўнік П.І. Машчалкоў) стралковыя дывізіі 9–га гвардзейскага стралковага корпуса; 38–я гвардзейская гарматная артылерыйская брыгада (палкоўнік А.І. Панамарэнка), 38–я інжынерна–сапёрная брыгада (палкоўнік А.М. Паўшук) 61–й арміі; часць 160–й стралковай дывізіі (генерал–маёр М.С. Цімафееў) 114–га стралковага корпуса 70–й арміі 1–га Беларускага фронту.