Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Галоўная Аб рэгіёне Экскурс у гісторыю

XVIII стагоддзе

05/09/2022 17:09
Брест XVIII века
Насельніцтва - 3192 чалавекі
Пабудоў розных - 21
Драўляных пабудоў - 602
Манастыроў - 7
Храмаў - 7

Развіццю горада перашкодзіла Паўночная вайна (1700-1721 гг.) Рэчы Паспалітай і Расіі са Швецыяй. У Брэсце Літоўскім для забеспячэння рускай арміі арганізуюцца правіянцкія склады, затым на працягу некалькіх гадоў горад займаюць шведы. Брэст бяднее, страчвае сваё былое значэнне. Толькі дзякуючы знаходжанню ў горадзе адміністрацыйных і судовых улад павета і ваяводства за ім захоўваюцца правы на самакіраванне.

У сярэдзіне XVIII ст. у Брэсце пачынаецца развіццё прамысловай вытворчасці. У горадзе адкрываецца першая ў Беларусі каралеўская суконная мануфактура (1770-1780 гг.), якая мела 7 ткацкіх станкоў і 12 калаўротаў. На ёй працавала 20 чалавек. Стварэнне мануфактуры звязана з імем караля Рэчы Паспалітай - Станіслава Аўгуста Панятоўскага, які не раз быў удзельнікам брэсцкіх сеймікаў. Панятоўскі нарадзіўся ў маёнтку Воўчын на Брэстчыне. Па сённяшні дзень там захаваўся Троіцкі касцёл, які стаў месцам хрышчэння і спачыну апошняга караля Рэчы Паспалітай.

Пасля паражэння ў 1794 г. нацыянальна-вызваленчага паўстання пад кіраўніцтвам выдатнага палітычнага і ваеннага дзеяча, ураджэнца Брэстчыны Тадэвуша Касцюшкі, адбыўся трэці падзел Рэчы Паспалітай. У выніку ў 1795 г. горад увайшоў у склад Расійскай імперыі. Стаўшы павятовым, Брэст-Літоўск страчвае былое адміністрацыйнае значэнне і права на самакіраванне. Першапачаткова ён належаў да Слонімскай, пазней Літоўскай, а з верасня 1801 г. - да Гродзенскай губерні.