Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Галоўная Грамадства Культура Культурнае жыццё Брэстчыны разнастайнае, насычанае і цікавае – гэта ўнікальная форма творчага развіцця асобы

Культурнае жыццё Брэстчыны разнастайнае, насычанае і цікавае – гэта ўнікальная форма творчага развіцця асобы

На рэалізацыю індывідуальных здольнасцей і таленту жыхароў вобласці накіравана работа 1158 дзяржаўных устаноў культуры і мастацтва. Гэта 536 клубных устаноў, 538 бібліятэк, 61 кінавідэаўстаноўка, 19 музеяў, 8 паркаў культуры і адпачынку, 3 тэатры, філармонія, 3 сярэднеспецыяльныя і 87 навучальных устаноў культуры і мастацтва.

У вобласці дзейнічае 4127 клубных фарміраванняў, з іх 2272 дзіцячыя, 292 калектывы ўдастоены ганаровага звання народны, 91 – узорны і 8 – заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь.

Праведзены аналіз паказвае, што паслугамі культуры пастаянна карыстаецца больш за 40% насельніцтва вобласці.

Так, толькі музейныя ўстановы ў бягучым годзе ўжо наведалі 235,5 тыс. чалавек, бібліятэкамі вобласці было абслужана 385,5 тыс. чытачоў, больш за 142 тыс. гледачоў наведалі тэатральна-відовішчныя арганізацыі вобласці, 40 тыс. грамадзян нашай вобласці ўдзельнічае ў дзейнасці клубных фарміраванняў, установамі кінавідэасеткі абслужана больш за 1 млн гледачоў.

Разнастайны і каляндар культурных падзей. Традыцыйна праводзяцца грамадзянскія і народныя абрады, святы гарадоў і вёсак. Арганізуюцца ўшаноўванні ветэранаў, перадавікоў вытворчасці, сямейных дынастый, майстроў народнай творчасці.

Для паляпшэння абслугоўвання жыхароў аддаленых і маланаселеных пунктаў створана сетка мабільных устаноў, імі рэгулярна абслугоўваецца больш за 500 населеных пунктаў.

Штогод праходзяць абласныя пленэры мастакоў, разьбяроў манументальнай скульптуры і іншых рамёстваў. З 2008 года ў в. Гарадная Столінскага раёна праводзіцца Міжнародны пленэр ганчароў.

Фестывальны рух вобласці прадстаўлены міжнароднымі форумамі класічнай музыкі "Студзеньскія музычныя вечары" і тэатральнага мастацтва "Белая Вежа", нацыянальным фестывалем беларускіх фільмаў, міжнародным фестывалем духавой музыкі "Фанфары", абласнымі фестывалямі эстрады "Рытмы маладосці", тэатральнага мастацтва "Тэатральнае Палессе", творчасці ветэранаў "Неспакойныя сэрцы", рэгіянальнага фальклору "Галасы Палесся", духоўных песнапенняў "Спявайце Богу нашаму, спявайце", штогод праводзіцца ўсенародна любімы фестываль-кірмаш "Дажынкі".

Вобласць багата на гісторыка-культурную спадчыну: налічваецца больш за 2 тысячы помнікаў архітэктуры, археалогіі і гісторыі, з якіх больш за 760 уключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь.