Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Галоўная Навіны

Абмежаванні на наведванне лясоў дзейнічаюць у 12 раёнах Беларусі

27/07/2023 11:07

27 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Абмежаванні на наведванне лясоў дзейнічаюць у 12 раёнах Беларусі па стане на 11.19 27 ліпеня. Гэта вынікае з інтэрактыўнай карты забарон і абмежаванняў на наведванне лясоў у раёнах Беларусі, размешчанай на сайце Міністэрства лясной гаспадаркі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінлясгаса.

У Брэсцкай вобласці абмежаванне на наведванне лясоў дзейнічае ў Камянецкім, Кобрынскім, Жабінкаўскім, Брэсцкім і Маларыцкім раёнах. У Гродзенскай вобласці абмежаванне дзейнічае толькі ў Астравецкім раёне. Таксама абмежаванні дзейнічаюць у трох раёнах Мінскай вобласці (Маладзечанскім, Мядзельскім і Валожынскім) і трох раёнах Гомельскай (Нараўлянскім, Хойніцкім, Брагінскім). У Магілёўскай і Віцебскай абласцях забарон на наведванне лясоў няма.

Карта абнаўляецца ў рэжыме рэальнага часу, таму даныя могуць мяняцца на працягу дня.-0-