Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Галоўная Навіны

Абмежаванні на наведванне лясоў дзейнічаюць у 14 раёнах Беларусі

25/07/2025 09:07
25 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Абмежаванні на наведванне лясоў уведзены ў 14 раёнах Беларусі. Аб гэтым сведчыць інтэрактыўная карта Міністэрства лясной гаспадаркі, паведамляе БЕЛТА.

Абмежаванні не закранулі Мінскую, Віцебскую і Магілёўскую вобласці.

Не рэкамендуецца наведваць лясы Баранавіцкага, Драгічынскага і Ляхавіцкага раёнаў Брэсцкай вобласці, а таксама Брагінскага, Лельчыцкага і Хойніцкага раёнаў Гомельскай вобласці. Абмежаванні дзейнічаюць і ў васьмі раёнах Гродзенскай вобласці: Воранаўскім, Гродзенскім, Лідскім, Мастоўскім, Астравецкім, Ашмянскім, Смаргонскім і Шчучынскім.

Плануючы паход у лес, трэба даведацца аб актуальнай сітуацыі ў канкрэтным раёне. Інтэрактыўная карта на партале ведамства пастаянна абнаўляецца ў залежнасці ад змянення сітуацыі, у тым ліку ўмоў надвор'я.-0-