3 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства лясной гаспадаркі Беларусі
ўвяло абмежаванні на наведванне лясоў у пяці абласцях рэспублікі. Гэта
вынікае з інтэрактыўнай карты ведамства,
паведамляе БЕЛТА.
На тэрыторыі Віцебскай і Гродзенскай абласцей абмежаванне ўведзена ва ўсіх раёнах.
У
Мінскай вобласці абмежаванне дзейнічае ў 12 раёнах. У іх ліку
Барысаўскі, Вілейскі, Валожынскі, Дзяржынскі, Капыльскі, Мінскі,
Маладзечанскі, Мядзельскі, Слуцкі, Смалявіцкі, Стаўбцоўскі і Уздзенскі
раёны.
У Брэсцкай вобласці пад абмежаванні трапілі 10 раёнаў:
Баранавіцкі, Бярозаўскі, Брэсцкі, Драгічынскі, Жабінкаўскі, Івацэвіцкі,
Кобрынскі, Ляхавіцкі, Маларыцкі і Пружанскі.
У Магілёўскай вобласці абмежаванні дзейнічаюць толькі ў Шклоўскім раёне.-0-