Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным

Абмежаванні на наведванне лясоў дзейнічаюць у большасці раёнаў Беларусі

26/07/2024 14:07
26 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Абмежаванні на наведванне лясоў дзейнічаюць у большасці раёнаў Беларусі. Аб гэтым паведамляе БЕЛТА са спасылкай на інтэрактыўную карту Мінлясгаса.

У Гомельскай і Магілёўскай абласцях наведванне лясоў абмежавана ва ўсіх раёнах. У Мінскай вобласці абмежаванні дзейнічаюць ва ўсіх лясах, акрамя Валожынскага, а на наведванне лясоў Стаўбцоўскага раёна ўведзена забарона. Наведваць лясы без абмежаванняў у Віцебскай вобласці можна толькі ў Пастаўскім і Шаркаўшчынскім раёнах.

Пры гэтым у Гродзенскай вобласці абмежавана наведванне лясоў Воранаўскага, Іўеўскага, Карэліцкага, Лідскага і Навагрудскага раёнаў, а ў Брэсцкай - Ганцавіцкага і Лунінецкага раёнаў.

Абмежаванні ўведзены ў сувязі з устанаўленнем трэцяга класа пажаранебяспекі. Гэта азначае, што лес даступны толькі для пешых прагулак, заязджаць у яго нельга.

На працягу дня сітуацыя можа мяняцца. Атрымаць даныя аб прынятых мерах абмежавальнага характару можна на афіцыйным сайце ведамства.-0-