Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Галоўная Навіны

Абмежаванні на наведванне лясоў захоўваюцца ў 13 раёнах Беларусі

10/04/2025 12:04
10 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У 13 раёнах Беларусі захоўваюцца абмежаванні на наведванне лясоў. Гэта вынікае з інтэрактыўнай карты ведамства, паведамляе БЕЛТА.

Абмежаванні захоўваюцца ў трох раёнах Брэсцкай вобласці - Баранавіцкім, Драгічынскім, Ляхавіцкім, а таксама ў чатырох раёнах Віцебскай вобласці - Гарадоцкім, Полацкім, Расонскім і Шумілінскім.

У Гродзенскай вобласці абмежаванні актуальны для Гродзенскага, Ашмянскага, Смаргонскага раёнаў, а ў Мінскай вобласці - Стаўбцоўскага. У Магілёўскай вобласці абмежаванні закранулі Магілёўскі і Шклоўскі раёны.

Свабодна хадзіць у лясы можна ва ўсіх астатніх раёнах гэтых абласцей, а таксама на тэрыторыі ўсёй Гомельскай вобласці. Абмежаванні ж уведзены ў сувязі з устанаўленнем трэцяга класа пажарнай небяспекі.

Аператыўна адсочваць даныя аб увядзенні мер абмежавальнага характару можна па размешчанай на афіцыйным сайце Мінлясгаса карце забарон і абмежаванняў на наведванне лясоў. Таксама інфармацыю можна ўдакладніць у мясцовых райвыканкамах і лесагаспадарчых установах. Інтэрактыўная карта абнаўляецца ў анлайн-рэжыме, таму перад наведваннем лясных масіваў варта азнаёміцца з актуальнай сітуацыяй.-0-