Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Галоўная Навіны

"Адставанне да смерці падобна". Лукашэнка аб важнасці мадэрнізацыі сістэмы сувязі ў войсках

11/09/2026 10:09
11 верасня, Баранавіцкі раён /Кар. БЕЛТА/. Развіццё сістэмы сувязі ва Узброеных Сілах з'яўляецца актуальным і базавым пытаннем у забеспячэнні ваеннай бяспекі краіны. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у час нарады з ваеннымі на агульнавайсковым палігоне "Абуз-Лясноўскі", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Сёння аператыўны абмен данымі, абароненасць каналаў і хуткасць прыняцця рашэнняў нэпасрэдна вызначаюць стратэгічную перавагу на полі бою, гарантуюць дакладнасць выканання баявых задач і бяспеку ўсяго асабовага складу, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - Ва ўмовах, калі ўвесь свет імкліва развівае інфармацыйныя тэхналогіі, сродкі разведкі, радыёэлектроннай барацьбы і падаўлення, адставанне ў гэтым пытанні падобна да смерці. Менавіта таму вялікую ўвагу ў развіцці нашых Узброеных Сіл і ў цэлым ваеннай арганізацыі дзяржавы мы ўдзяляем і будзем удзяляць мадэрнізацыі сістэмы сувязі".

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што адным з дзейсных элементаў з'яўляецца выкананне мерапрыемстваў аператыўнай падрыхтоўкі, у рамках якіх праводзіцца аператыўна-спецыяльнае вучэнне войскаў сувязі Узброеных Сіл.

Падрабязна