6 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Работнікі аграпрамысловага комплексу Беларусі, паводле апошніх даных, намалацілі больш за 2,357 млн т зерня кукурузы, ураджайнасць склала 78,5 ц/га. Убрана 300,4 тыс. га пасяўной плошчы, адведзенай пад кукурузу на зерне, або 97,1 працэнта ад плана,
расказалі карэспандэнту БЕЛТА ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.
Ва ўсіх катэгорыях гаспадарак на сёння намалочана каля 10,25 млн т зерня з улікам рапсу. У лідарах па намалоце - работнікі АПК цэнтральнага рэгіёна краіны. У агульную скарбонку зерня з улікам рапсу Мінская вобласць сабрала 2,8645 млн т, Гродзенская - 2,2986 млн т, Брэсцкая - 2,0788 млн т, Магілёўская - 1,1254 млн т, Гомельская - 1,0036 млн т, Віцебская - 875,3 тыс. т.
Сабрана таксама амаль 21,3 млн т зялёнай масы кукурузы з ураджайнасцю 226 ц/га. Кукурузу на сілас і зялёны корм на сёння ўбралі з плошчы 941,7 тыс. га (99,9 працэнта ўборачнай плошчы).
Аграрыі рэспублікі, паводле даных на 6 лістапада, накапалі каля 4,6 млн т цукровых буракоў з сярэдняй ураджайнасцю па краіне 486 ц/га, убрана 94,4 тыс. га пасяўной плошчы, што складае 90,8 працэнта плошчы, якая падлягае ўборцы. Сабрана таксама 153,1 тыс. т агародніны пры ўраджайнасці (без агародніннага гарошку) 361,1 ц/га. Убрана 5,23 тыс. га пасяўной плошчы, або 99 працэнтаў да плана.
Нараўне з уборкай ураджаю прадаўжаюцца работы па нарыхтоўцы травяных кармоў. Усяго нарыхтавана больш за 9,47 млн т кармавых адзінак (96,5 працэнта да плана).
Актыўнымі тэмпамі вядзецца апрацоўка глебы: зябліва паднята на плошчы 712,5 тыс. га, што складае 48 працэнтаў да плана. Ворная апрацоўка глебы пад сяўбу льну-даўгунцу завершана на 83,3 працэнта, пад сяўбу цукровых буракоў - на 48,5 працэнта.-0-