Прэзідэнт цёпла павіншаваў усіх са светлым святам Нараджэння Хрыстовага, пажадаў дабра і міру. "Хачу вас запэўніць, што я асабіста як галоўнакамандуючы, кіраўнік дзяржавы буду рабіць усё, каб наша Беларусь жыла ў міры і згодзе. Усё буду рабіць для таго, каб вы спакойна, у цеплыні і спакоі праводзілі свае дні ў сям'і і помнілі пра тое вялікае і каштоўнае, імя якому - мір", - сказаў беларускі лідар.