Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Галоўная Навіны

Асноўныя моманты, якія варта ўлічваць пры складанні графіка водпускаў, назвалі ў Мінпрацы

09/12/2025 09:12
Асноўныя моманты, якія варта ўлічваць пры складанні графіка водпускаў, назвала прэс-служба Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, паведамляе БЕЛТА.

У Мінпрацы нагадалі, што графік працоўных водпускаў павінен складацца на каляндарны год не пазней за 5 студзеня. Іншы тэрмін складання графіка можа быць устаноўлены калектыўным дагаворам або ўзгоднены наймальнікам з прафсаюзам. У невялікіх арганізацыях графік водпускаў можа складацца адразу для ўсяго калектыву работнікаў.

У той жа час, калі арганізацыя мае складаную структуру (адасобленыя падраздзяленні, філіялы і іншае), мэтазгодна складаць графікі працоўных водпускаў па асобных структурных падраздзяленнях для наступнага аб'яднання ў агульны графік.

Прэс-служба таксама адзначыла, што пры складанні графіка водпускаў наймальнік павінен улічваць меркаванне работніка пра час яго водпуску, калі гэта не перашкаджае нармальнай дзейнасці арганізацыі і не парушае правы іншых работнікаў на водпуск.

Пры планаванні чарговасці працоўных водпускаў наймальнік абавязаны ўлічваць пажаданні асобных катэгорый работнікаў, якім водпускі прадастаўляюцца ў летні або іншы зручны для іх час, а таксама ў пэўныя перыяды.

Акрамя таго, графік водпускаў павінен узгадняцца з прафсаюзам, калі такое ўзгадненне прадугледжана калектыўным дагаворам. Графік зацвярджаецца кіраўніком арганізацыі і даводзіцца да ведама ўсіх работнікаў.-0-