Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Галоўная Навіны

Базавая арэндная велічыня вырасла ў Беларусі

01/04/2026 09:04
1 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі ўстаноўлены новы памер базавай арэнднай велічыні. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 28 сакавіка 2026 года нумар 142, паведамляе БЕЛТА.

З улікам велічыні індэкса спажывецкіх цэн за 2025 год у адносінах да 2024 года з 1 красавіка 2026 года базавая арэндная велічыня ўстаноўлена ў памеры 20 рублёў 3 капейкі, што на 1,26 рубля больш за дзеючую раней велічыню (18 рублёў 77 капеек).

Базавая арэндная велічыня прымяняецца ў разліках арэнднай платы пры арэндзе нерухомай маёмасці, якая знаходзіцца ў дзяржаўнай уласнасці, а таксама ва ўласнасці гаспадарчых таварыстваў, у статутных фондах якіх больш як 50 працэнтаў акцый (долей) знаходзіцца ў дзяржаўнай уласнасці.-0-