Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Галоўная Навіны

Базавая велічыня з 1 студзеня 2026 года складзе Br45

21/11/2025 17:11
21 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Памер базавай велічыні з 1 студзеня 2026 года складзе Br45. Адпаведную пастанову падпісаў прэм'ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ўрада.

У 2025 годзе базавая велічыня ўстаноўлена ў памеры Br42.

Змяненне базавай велічыні акажа ўплыў на павелічэнне памераў шэрага сацыяльных выплат (дапамогі, стыпендыі, матэрыяльная дапамога і іншыя), а таксама на паступленне асобных плацяжоў у бюджэт (дзяржпошліна, штрафы, іншыя плацяжы).-0-