Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Галоўная Навіны

БЧ часова зменіць маршрут і графік руху некаторых паяздоў на ўчастку Мінск-Брэст

11/08/2023 16:08
11 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская чыгунка 14, 15 і 21 жніўня часова зменіць маршрут і графік руху некаторых паяздоў на ўчастку Мінск - Брэст, паведамілі БЕЛТА ў прэс-цэнце БЧ.

"14, 15 і 21 жніўня ў сувязі з правядзеннем планавых работ па рамонце пуці поезд нумар 737 Брэст - Мінск адпраўленнем з Брэста ў 8.09 будзе ехаць з прыпынкам па станцыі Баранавічы-Цэнтральныя (замест станцыі Баранавічы-Палескія)", - расказалі ў прэс-цэнтры.

Акрамя таго, у гэтыя даты некаторыя паязды рэгіянальных і міжрэгіянальных ліній на ўчастку Мінск - Брэст будуць рухацца з невялікімі змяненнямі ў раскладзе.

БЧ просіць пасажыраў з разуменнем паставіцца да гэтых абставін і ўлічваць іх пры планаванні паездак.

Больш падрабязныя звесткі аб змяненнях у графіку руху паяздоў можна атрымаць на афіцыйным інтэрнэт-сайце Беларускай чыгункі www.rw.by, у мабільным дадатку "БЧ. Мой поезд" або па тэлефоне кантакт-цэнтра БЧ 105.-0-