Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Галоўная Навіны

Беларусь і Іркуцкая вобласць нацэлены на цесную кааперацыю ў авіябудаванні, фармацэўтыцы, дарожнай гаспадарцы

25/08/2026 16:08
25 жніўня, Брэст /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Іркуцкая вобласць Расіі выйшлі на новы ўзровень эканамічнага партнёрства. Такая інфармацыя прагучала 25 жніўня ў час 11-га пасяджэння рабочай групы па супрацоўніцтве Беларусі з Іркуцкай вобласцю, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Пасяджэнне праходзіць у Іркуцку. Бакі абмяркоўваюць вынікі ўзаемадзеяння ў першай палавіне 2026 года і праекты для работы ў бліжэйшай перспектыве. Губернатар Іркуцкай вобласці Ігар Кобзеў акцэнтаваў увагу, што адносіны з Беларуссю падтрымліваюцца на высокім узроўні і прадаўжаюць развівацца.

"Іркуцкая вобласць займае для нас асаблівае месца сярод рэгіёнаў Расіі. З кожным годам мы робім усё новыя і новыя захады для больш цеснага ўзаемадзеяння. Вынікі першага паўгоддзя 2026 года сведчаць аб выхадзе на новы ўзровень эканамічнага партнёрства: агульны тавараабарот павялічыўся ў 3,6 раза. Пры гэтым айчынны экспарт вырас на 11,5%", - адзначыў старшыня Брэсцкага аблвыканкама Пётр Пархомчык - адказны за каардынацыю супрацоўніцтва Беларусі і Іркуцкай вобласці.

Бакі нацэлены выкарыстоўваць існуючы патэнцыял для ўмацавання гандлёва-эканамічнага партнёрства. "Развіты машынабудаўнічы комплекс дае магчымасць нам прапанаваць шырокі выбар пасажырскай, спецыяльнай і сельскагаспадарчай тэхнікі. Маем добрыя рэзервы для павелічэння паставак ліфтавага абсталявання як для мерапрыемстваў па замене, так і для аснашчэння новага жылога фонду. Прамысловыя прадпрыемствы Беларусі зацікаўлены і гатовы да супрацоўніцтва з Іркуцкай вобласцю", - канстатаваў Пётр Пархомчык. Ён запэўніў, што Беларусь разлічвае і ў далейшым падтрымліваць высокія тэмпы ў гандлі прадуктамі харчавання, пашыраць узаемадзеянне ў пастаўках малочнай прадукцыі, прадуктаў перапрацоўкі агародніны і садавіны.
Рабочая група сканцэнтравана на разглядзе пытанняў развіцця ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва і прамысловай кааперацыі, у тым ліку ў авіябудаванні, фармацэўтыцы, дарожнай гаспадарцы, экалогіі, гуманітарнай сферы.

У Іркуцк прыляцела дэлегацыя афіцыйных і дзелавых колаў Беларусі. Праграма прадугледжвае наведванне прадпрыемстваў, удзел у Байкальскім міжнародным форуме партнёраў, біржы кантактаў экспарцёраў/імпарцёраў, гандлёва-закупачнай сесіі гандлёвых сетак.-0-