Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Галоўная Навіны

Беларусь і Расія абмяркоўваюць будаўніцтва скораснай магістралі Масква - Брэст

21/10/2024 15:10

21 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Расія абмяркоўваюць будаўніцтва скораснай магістралі Масква - Брэст. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 21 кастрычніка, заслухоўваючы даклад па пытаннях развіцця сеткі рэспубліканскіх аўтамабільных дарог і фарміравання транспартнай інфраструктуры, якая забяспечвае гадзінную даступнасць да гарадоў-спадарожнікаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"З Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным мы дамовіліся, што ў бліжэйшы час абмяркуем пытанні будаўніцтва скораснай магістралі праз Беларусь з Масквы на захад. Да Брэста прынамсі. Калі заходнікі захочуць у гэтым удзельнічаць, будзем да Берліна працаваць. Не - да Брэста і ў адваротным напрамку на ўсход. Гэта, можна сказаць, пытанне ўжо вырашанае", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.