Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Галоўная Навіны

Беларусь ратыфікавала міжурадавае пагадненне з Аманам аб узаемнай адмене віз

28/01/2026 09:01
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон аб ратыфікацыі пагаднення паміж урадамі Беларусі і Амана аб узаемнай адмене віз. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

У адпаведнасці з пагадненнем грамадзяне дзвюх краін - уладальнікі дзеючых пашпартоў вызваляюцца ад неабходнасці атрымання віз для ўезду, выезду і транзіту, калі працягласць іх бесперапыннага знаходжання на тэрыторыі прымаючага боку не перавышае 30 дзён з даты ўезду, а агульная працягласць знаходжання на працягу каляндарнага года не перавышае 90 дзён.

Рэалізацыя гэтага міжнароднага дагавора будзе садзейнічаць развіццю і ўмацаванню супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Аманам, спрашчэнню ўзаемных паездак грамадзян.-0-