Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Галоўная Навіны

Беларусь разлічвае ў бліжэйшыя гады адысці ад імпарту генетычнай сыравіны ў птушкагадоўлі

03/10/2025 14:10
3 кастрычніка, Салігорскі раён /Кар. БЕЛТА/. Беларусь разлічвае ў бліжэйшыя гады адысці ад імпарту генетычнай сыравіны ў птушкагадоўлі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на нарадзе аб развіцці птушкагадоўчай галіны ў краіне, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Размова на мерапрыемстве ішла ў тым ліку аб зніжэнні залежнасці галіны ад імпарту. Цяпер у Беларусі няма альтэрнатывы імпарту куранят для вытворчасці інкубацыйных яек. Для камплектавання птушкафабрык бацькамі ў краіну завозіцца прабацькаўскі статак мясных куранят. Гэтак жа і ў яечнай птушкагадоўлі. Кожная птушкафабрыка працуе напрамую з замежнымі партнёрамі.

"Мы прыйшлі да таго, што ў бліжэйшы час ад імпарту яек (размова пра інкубацыйныя яйкі. - Заўвага БЕЛТА) адыдзем. Спатрэбіцца яшчэ гадоў, можа, 5-7, калі мы з вучонымі пачнём займацца гэтым неадкладна, для таго, каб адысці ад імпарту (у гэтай сферы. - Заўвага БЕЛТА)", - сказаў Прэзідэнт.

"Поўная залежнасць ад імпарту не гарантуе стабільнай работы птушкафабрык, - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. - Кожны завоз птушкі звязаны ў тым ліку з верагоднасцю занясення новых інфекцый, а таксама (што вельмі актуальна) са зрывам паставак". У сувязі з гэтым Прэзідэнт спытаў, як будзе вырашацца пытанне недахопу магутнасцей бацькоўскіх пляцовак у яечным і мясным напрамках.-0-