Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Галоўная Навіны

Беларуская плыўчыха Аліса Белая выйграла золата ІІ Гульняў краін СНД на стаметроўцы брасам

13/08/2023 17:08

13 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На базе Палаца водных відаў спорту ў Брэсце прадаўжаюцца спаборніцтвы па плаванні ў рамках ІІ Гульняў краін СНД, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У заключны дзень спаборніцтваў у брэсцкім басейне адбыўся фінал на стаметроўцы брасам у дзяўчат. Лепшы час у вырашальным заплыве (1 мін 11,98 сек) паказала беларуска Аліса Белая, наша спартсменка ўсяго на 0,14 сек апярэдзіла расіянку Вікторыю Блінову. Трэцяй у гэтай жа дысцыпліне фінішавала яшчэ адна прадстаўніца Беларусі Ганна Крук.

Золата Алісы Белай стала першым медалём вышэйшай пробы для беларускіх плыўцоў на II Гульнях краін СНД. Спаборніцтвы ў брэсцкім Палацы водных відаў спорту прадаўжаюцца.-0-