16 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія аграрыі накапалі больш за 1,1 млн тон цукровых буракоў. Аб гэтым
БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.
Паводле аператыўных даных на 16 верасня, цукровыя буракі ўбраны з 26 тыс. га - 24% ад плана ў памеры 109 тыс. га. Накапана 1146 тыс. т караняплода, сярэдняя ўраджайнасць - 437 ц/га. У разрэзе абласцей: Мінская - 504 тыс. т, Гродзенская - 397 тыс. т, Брэсцкая - 138 тыс. т, Магілёўская - 105 тыс. т, Віцебская - 2 тыс. т.
У сельскагаспадарчых арганізацыях і сялянска-фермерскіх гаспадарках намалочана збожжавых з улікам рапсу 9246 тыс. т. У разрэзе абласцей: Мінская - 2436 тыс. т, Гродзенская - 1846 тыс. т, Брэсцкая - 1679 тыс. т, Магілёўская - 1217 тыс. т, Гомельская - 1094 тыс. т, Віцебская - 974 тыс. т.
Заарана пад сяўбу азімых збожжавых 964 тыс. га, што складае 64% ад плана ў памеры 1500 тыс. га. Азімых збожжавых на зерне пасеяна ўсімі рэгіёнамі краіны на 517 тыс. га - 34% ад плана. Усе вобласці ідуць тэмпамі, якія перавышаюць мінулагоднія.
Кукуруза на сілас убрана з 28% плошчаў. Скошана траў другім укосам на 950 тыс. га, што складае 94% ад плана.
Таксама нарыхтавана сена - 593 тыс. т, што складае 83% ад плана, сенажу - 12 692 тыс. т (89%), сіласу - 5484 тыс. т (27%), травяных кармоў - 5355 тыс. т кармавых адзінак (53%).
Наяўнасць мінеральных угнаенняў (азотных, фосфарных, калійных) пад азімую сяўбу - 177% да плана.
Бульба ўбрана з 24% плошчаў. Накапана бульбы 183 тыс. т, сярэдняя ўраджайнасць - 344 ц/га. У разрэзе абласцей: Магілёўская - 61 тыс. т, Мінская - 43 тыс. т, Брэсцкая - 25 тыс. т, Гомельская - 23 тыс. т, Віцебская - 16 тыс. т, Гродзенская - 15 тыс. т.-0-