Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Галоўная Навіны

Беларускія дзюдаісты выйгралі тры медалі на старце Міжнароднага фестывалю ўніверсітэцкага спорту

22/08/2023 16:08
22 жніўня, Брэст /Кар. БЕЛТА/. У Екацярынбургу прадаўжаецца Міжнародны фестываль універсітэцкага спорту з удзелам каманд з краін БРІКС, ШАС і СНД, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У трэці спаборніцкі дзень фестывалю былі разыграны першыя камплекты ўзнагарод, у прыватнасці, мацнейшых у сямі вагавых катэгорыях вызначылі дзюдаісты. У вазе да 73 кг у мужчын сярэбраны медаль заваяваў наш Руслан Галавачоў, яшчэ дзве ўзнагароды беларускай камандзе прынеслі дзяўчаты: Жанна Асіповіч стала другой у катэгорыі да 70 кг, Дар'я Канцавая ў вазе да 78 кг выйграла бронзу. У аўторак на турніры ў Екацярынбургу пройдуць фіналы ў плаванні, дзюдо і скачках у ваду.

У Міжнародным фестывалі ўніверсітэцкага спорту прымаюць удзел спартсмены ад 17 да 25 гадоў - студэнты, аспіранты і выпускнікі ВНУ з 36 краін. Агульная колькасць атлетаў склала каля 3,4 тыс. чалавек, усяго на спаборніцтвах разыгрываецца 193 камплекты ўзнагарод у 14 відах спорту.

Фестываль праводзіцца па 1 верасня.-0-