Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Галоўная Навіны

Белстат: зарплата настаўнікаў вырасла амаль на трэць

04/10/2024 09:10
4 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Зарплата беларускіх настаўнікаў вырасла амаль на трэць. Такая інфармацыя размешчана ў статыстычным аглядзе Нацыянальнага статыстычнага камітэта да Дня настаўніка, паведамляе БЕЛТА.

Згодна са статыстычным партрэтам беларускага настаўніка на пачатак 2023/24 навучальнага года, 87,3 працэнта настаўнікаў складаюць жанчыны. У 79,6 працэнта ёсць вышэйшая або першая кваліфікацыйная катэгорыя, 93,2 працэнта маюць вышэйшую адукацыю, а амаль у 70 працэнтаў беларускіх настаўнікаў стаж работы большы за 15 гадоў.

Намінальная налічаная сярэднямесячная заработная плата настаўніка ў студзені - жніўні 2024 года склала Br2022,3, што на 28,6 працэнта вышэй у параўнанні з аналагічным перыядам 2023 года.-0-