Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Галоўная Навіны

Больш за 4 тыс. работнікаў ЖКГ прыбіраюць снег на вуліцах Беларусі

12/01/2026 10:01
12 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Больш як 4 тыс. работнікаў ЖКГ прыбіраюць снег на вуліцах Беларусі, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве жыллёва-камунальнай гаспадаркі.

12 студзеня ў многіх раёнах чакаецца невялікі снег, па паўночным усходзе часам снег. На асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца.

Камунальныя службы прадаўжаюць кругласутачнае прыбіранне вуліц, дваровых тэрыторый, тратуараў, знадворных лесвіц, апрацоўваюць пешаходныя і дарожныя пакрыцці процігалалёднымі сродкамі. Таксама службы ЖКГ праводзяць своечасовую ачыстку дахаў, выступаючых дэталей фасада будынкаў ад снегу, наледзі і ледзяшоў, у месцах магчымага падзення і навісання наледзі ўстаноўку сігнальных агароджаў і знакаў бяспекі.

Ноччу і раніцай на вуліцах краіны працавала 1059 адзінак спецыяльнай камунальнай тэхнікі: 261 пескараскідальнік/солераскідальнік, 572 снегаўборачныя машыны, 226 машын для пагрузкі і вывазу снегу і іншай тэхнікі. Працавалі больш за 4080 работнікаў ЖКГ.

Для прыбірання снегу было дадаткова прыцягнута 418 адзінак спецтэхнікі і больш як 1100 работнікаў пабочных арганізацый.-0-