Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Галоўная Навіны

Больш за 90 праграм і праектаў рэалізавана за 25 гадоў. Бюджэт Саюзнай дзяржавы з кожным годам расце

16/06/2025 16:06
16 чэрвеня, Брэст /Кар. БЕЛТА/. Бюджэт Саюзнай дзяржавы з кожным годам расце. Аб гэтым паведаміў старшыня Камісіі Парламенцкага сходу па бюджэце, падатках і фінансавым рынку Віктар Селіверстаў у час 68-й сесіі Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі, якая прайшла 16 чэрвеня ў Брэсце, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У нас з кожным годам змяншаецца прафіцыт за кошт таго, што з'яўляюцца новыя праграмы, праекты і мерапрыемствы. У 2025 годзе колькасць праграм, праектаў і мерапрыемстваў - таксама большая: у нас восем праграм, два праекты і 41 мерапрыемства, - сказаў Віктар Селіверстаў. - Вельмі важна, што бюджэт раскладзены рознабакова. Гэта значыць, у нас ёсць цалкам прыкладныя рэчы, якія нацэлены на асваенне космасу, на вырашэнне праблем, звязаных з распрацоўкай новых медыцынскіх, біялагічных прэпаратаў, а таксама інфраструктурныя праекты".

У прыватнасці, у Саюзнай дзяржаве ў гэтым годзе з'явілася новае мерапрыемства. У красавіку ў Валгаградзе ўпершыню прайшоў міжнародны форум Саюзнай дзяржавы "Вялікая спадчына - агульная будучыня". На сесіі прапанавана зрабіць яго традыцыйным і праводзіць папераменна ў Расіі і Беларусі. У 2026 годзе форум плануецца правесці ў Беларусі і прысвяціць 85-годдзю пачатку Вялікай Айчыннай вайны.

З бюджэту СД фінансуюцца розныя праграмы, праекты і мерапрыемствы. Сярод іх - "Славянскі базар" у Віцебску, праграмы абароннай, касмічнай, навуковай накіраванасці. "Ёсць шэраг прапаноў па праграмах і праектах 2026 года, якія цяпер знаходзяцца ў высокай ступені гатоўнасці, - адзначыў старшыня камісіі. - Самае галоўнае, што бюджэт Саюзнай дзяржавы з кожным годам расце. На 2025 год ён быў павялічаны на 19 працэнтаў".

Віктар Селіверстаў акцэнтаваў увагу на тым, што за апошнія 25 гадоў рэалізавалі больш як 90 праграм і праектаў у рамках Саюзнай дзяржавы, якія далі значныя вынікі ў розных галінах.

Таксама сёння на сесіі Парламенцкага сходу прынята заява па пытаннях абароны гістарычнай праўды, захавання гістарычнай памяці аб Вялікай Айчыннай вайне.-0-