Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Галоўная Навіны

Брэсцкія дэсантнікі адзначылі прафесійнае свята яркім шоу

02/08/2023 17:08

У Брэсце прайшлі святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню дэсантнікаў і сіл спецыяльных аперацый. Адкрылі святочную праграму паказальныя выступленні аркестра і роты ганаровай варты 38-й брыгады. Сваё майстэрства прадэманстравалі воіны-гвардзейцы разведвальна-дэсантнай роты, ваенныя медыкі, спецыялісты радыяцыйнай, хімічнай і біялагічнай абароны. Гледачы ўбачылі сучасны рукапашны бой і вальс у выкананні бронетранспарцёраў БТР-82А, вучэбна-баявы эпізод на блокпосце па выяўленні незаконных узброеных фарміраванняў. Больш за 200 ваеннаслужачых, а таксама шэраг ветэранаў ССА былі адзначаны падзякамі, граматамі, каштоўнымі падарункамі ад Міністэрства абароны, камандавання ССА, мясцовых органаў улады за бездакорнае выкананне воінскага абавязку і прафесійнае майстэрства.

На здымку: у час святкавання Дня дэсантнікаў.

https://blr.belta.by/photonews/view/brestskija-desantniki-adznachyli-prafesijnae-svjata-jarkim-shou-19256/