Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Галоўная Навіны

Дабрачынная акцыя "Ад усёй душы" стартуе 26 снежня ва ўсіх рэгіёнах краіны

19/12/2024 14:12
19 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рэспубліканская навагодняя дабрачынная акцыя "Ад усёй душы" стартуе 26 снежня ва ўсіх рэгіёнах краіны. Аб гэтым журналістам расказала намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Марына Арцёменка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Марына Арцёменка нагадала, што акцыя "Ад усёй душы" стала праходзіць па ініцыятыве Прэзідэнта. "Яе галоўная задача - акружыць клопатам і ўвагай нашых пажылых грамадзян напярэдадні такіх светлых свят, як Новы год і Каляды. Гэта акцыя з'яўляецца працягам акцыі "Нашы дзеці", і галоўны яе пасыл, сфармуляваны кіраўніком дзяржавы, у тым, што спачатку мы ідзём да дзяцей, а потым дзеці ідуць да нашых пажылых грамадзян. Адносіны да дзяцей і пажылых людзей з'яўляюцца сацыяльным індыкатарам здароўя грамадства і яго маральнага дабрабыту. Таму асноўны канцэпт акцыі заключаецца ў тым, каб праявіць гэты клопат з боку нашага маладога пакалення і максімальна ўключыць іх у пытанні аказання дапамогі старэйшаму пакаленню. Чырвонай ніткай праз усю акцыю праходзіць значнасць развіцця сувязі паміж пакаленнямі", - сказала яна.

Намеснік міністра адзначыла, што акцыя ў Беларусі праходзіць ужо трэці раз. "Безумоўна, яна мае свае традыцыі. У мінулым годзе ахоп грамадзян склаў больш за 330 тыс., а ўдзел у акцыі прынялі больш за 80 тыс. маладых людзей, прыцягнутых Беларускім рэспубліканскім саюзам моладзі, піянерскай арганізацыяй і валанцёрскімі аб'яднаннямі. Гэта значыць, акцыя атрымалася даволі маштабнай. У бягучым годзе мы чакаем не меншы размах такой акцыі", - расказала Марына Арцёменка.

Усяго ў Беларусі пражываюць больш за 1,5 млн людзей ва ўзросце старэйшым за 65 гадоў. "У рамках акцыі асаблівы акцэнт будзе зроблены на адзінокіх грамадзянах, якіх у нас у краіне больш за 120 тыс. Людзей, якія пражываюць у сацыяльных установах, - каля 20 тыс. Удзелім увагу доўгажыхарам - у нас у краіне больш за 40 тыс. людзей, якім ужо споўнілася 90 гадоў, і 613 чалавек старэйшых за 100 гадоў. Безумоўна, удзелім увагу ветэранам Вялікай Айчыннай вайны - 961 чалавек, былым вязням фашызму і тым грамадзянам, якія ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны знаходзіліся ў непаўналетнім узросце. Такіх у нас амаль 500 тыс. Ветэраны працы таксама знаходзяцца ў цэнтры ўвагі гэтай акцыі", - падкрэсліла Марына Арцёменка.-0-