Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Галоўная Навіны

ДАІ нагадвае аб правілах бяспечнага руху ва ўмовах туману

21/01/2025 10:01
21 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. ДАІ нагадвае аб правілах бяспечнага руху ва ўмовах туману. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ва УДАІ Мінгарвыканкама.

У тумане адлегласці скажаюцца і прадметы здаюцца далей, чым ёсць на самай справе. Пры руху ў такіх умовах вадзіцелям рэкамендуецца павялічыць дыстанцыю і бакавы інтэрвал, знізіць скорасць, уключыць процітуманныя фары. Калі прадаўжаць рух немагчыма, неабходна спыніцца, па магчымасці, па-за праезнай часткай і ўключыць аварыйную светлавую сігналізацыю.

Пешаходам неабходна помніць, што пераходзіць дарогу трэба толькі па пешаходным пераходзе, пераканаўшыся, што вадзіцелі вас заўважылі і паспелі спыніцца. Надзявайце яркае адзенне павышанай бачнасці і карыстайцеся святловяртальнымі элементамі.-0-