Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Галоўная Навіны

Дэпутат аб выніках сацдаследавання: чаканая яўка выбаршчыкаў сведчыць аб даверы да дзяржінстытутаў

17/01/2025 11:01
17 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Чаканая яўка выбаршчыкаў на будучых прэзідэнцкіх выбарах сведчыць аб тым, што наша грамадства добра інфармавана і цікавіцца палітыкай, заявіў карэспандэнту БЕЛТА дэпутат Палаты прадстаўнікоў Сяргей Клішэвіч, каменціруючы даныя сацыялагічнага даследавання.

Рэспандэнтам прапаноўвалася адказаць на пытанне: "Ці збіраецеся вы прыняць удзел у маючых адбыцца выбарах?" "Так" адказалі 85,5 працэнта апытаных, "не" - 4,8 працэнта. Яшчэ не вызначыліся 9,7 працэнта.

"Такая высокая чаканая яўка выбаршчыкаў на будучых прэзідэнцкіх выбарах сведчыць аб тым, што наша грамадства добра інфармавана і цікавіцца палітыкай, - адзначыў Сяргей Клішэвіч. - На жаль, ёсць прыклады шэрага краін СНД і былой савецкай прасторы, дзе выбарчыя кампаніі традыцыйна праходзяць з нізкай яўкай - недзе 50-40 і менш працэнтаў. Гэта сігнал агульнага крызісу ўлады і недаверу да палітычнай сістэмы. Людзі ў такім выпадку галасуюць нагамі - альбо фізічна не ідуць на ўчасткі, альбо масава выязджаюць з краіны, як гэта адбываецца ў Прыбалтыцы. Ёсць і прыклад Украіны, дзе ў палітыцы ўвесь час ідзе барацьба не рэйтынгаў, а антырэйтынгаў. Гэта значыць, што ў іх яўка будзе высокай, толькі калі на выбарах, асабліва ў другім туры, з'явіцца новая фігура без негатыўнага шлейфа. Але такіх там, на жаль, практычна няма, таму давер да дзяржаўных інстытутаў, а, значыць, і яўка падае ад выбараў да выбараў".

Беларусь жа дэманструе свету стабільнасць і высокі ўзровень сацыяльных стандартаў, падкрэсліў дэпутат. "Таму нараўне з ідэалагічнай работай і работай СМІ - гэта галоўны фактар высокай яўкі", - сказаў парламентарый.

У снежні 2024 года сустрэчнае сацдаследаванне праведзена паміж Беларуссю і Сербіяй. У Сербіі даследаванне арганізавана Інстытутам міжнароднай палітыкі і эканомікі з прыцягненнем незалежнага даследчага цэнтра House of Win. У Рэспубліцы Беларусь апытанне правёў Цэнтр сацыяльна-гуманітарных даследаванняў Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта метадам пакватэрнага інтэрв'ю (выбарка - 1500 рэспандэнтаў). Асноўная мэта - выявіць асаблівасці ўзаемнага ўспрымання беларусаў і сербаў, вызначыць найбольш перспектыўныя напрамкі супрацоўніцтва і развіцця дружалюбных адносін паміж нашымі краінамі. З улікам супадзення часу даследавання з выбарчай кампаніяй у Беларусі асобны блок пытанняў беларускай часткі даследавання датычыўся ацэнкі грамадзянамі сацыяльна-палітычнай абстаноўкі і прыярытэтных электаральных установак грамадзян.-0-