Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Галоўная Навіны

Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў 16-22 лютага будуць працаваць у выбарчых акругах

13/02/2026 09:02
13 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў 16-22 лютага будуць працаваць у выбарчых акругах, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Палаты прадстаўнікоў. 

Парламентарыі правядуць асабістыя прыёмы грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб. Інфармацыю аб графіку прыёмаў можна даведацца на персанальных сайтах дэпутатаў і сайтах раённых выканаўчых камітэтаў.

Працуючы ў акругах, дэпутаты прааналізуюць ход вырашэння задач кіраўніка дзяржавы па стварэнні прывабных умоў для пераезду людзей у сельскую мясцовасць, эфектыўнасць мер, якія прымаюццца мясцовымі органамі ўлады па арганізацыі максімальнай занятасці непрацуючых грамадзян працаздольнага ўзросту.-0-