Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Галоўная Навіны

Дні расійскага кіно пройдуць у 7 гарадах Беларусі ў рамках фестывалю "Лістапад"

17/11/2023 10:11

Дні расійскага кіно пройдуць з 17 па 24 лістапада ў рамках XXIX Мінскага міжнароднага кінафестывалю "Лістапад". Геаграфія паказаў пад брэндам Russian Film Festival ахопіць 7 гарадоў Беларусі - Мінск, Гомель, Віцебск, Брэст, Магілёў, Гродна і Маладзечна, паведамілі БЕЛТА арганізатары.

Беларускі глядач зможа ўбачыць чатыры расійскія фільмы, якія выйшлі на экраны ў апошнія два гады. Стужка "Снягір" Барыса Хлебнікава з моцным акцёрскім складам - гэта не проста фільм-катастрофа, але і драма пра канфлікт пакаленняў. Фільм стаў адным з самых касавых арт-праектаў у расійскім кінематографе. У цэнтры сюррэалістычнай драмы "Водпуск у кастрычніку" Рамана Міхайлава - маладая актрыса, якая трапляе ў яркі балівудскі праект, але хутка аказваецца ўцягнутай у дзіўную гульню. Камедыйная драма "Хутка скончыцца лета" Яны Скопінай прыедзе ў Беларусь адразу пасля ўдзелу ў фестывалі ўсходнееўрапейскага кіно ў Котбусе (Германія). Фільм у жанры sci-fi "Абарачальная рэальнасць" ад рэжысёра Дзмітрыя Канстанцінава расказвае пра віртуальную гульню, якая пагражае жыццю.

Дні расійскага кіно ў рамках фестывалю "Лістапад" праходзяць ужо трэці год. Традыцыйна фестываль з'яўляецца таксама пляцоўкай для дзелавых перагавораў, прафесійных стасункаў расійскіх і беларускіх кінематаграфістаў. Дні расійскага кіно арганізуе кампанія "Раскіно" пры падтрымцы Міністэрства культуры Расіі.-0-