Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Галоўная Навіны

Дзень беларускага пісьменства ў 2025 годзе пройдзе 7 верасня ў Лідзе

27/11/2024 15:11

27 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзень беларускага пісьменства ў 2025 годзе пройдзе 7 верасня ў Лідзе Гродзенскай вобласці. Пастановай Савета Міністраў нумар 873 ад 25 лістапада 2024 года створаны Нацыянальны арганізацыйны камітэт па падрыхтоўцы і правядзенні XXXІІ Дня беларускага пісьменства, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.

Старшынёй аргкамітэта назначаны намеснік прэм'ер-міністра Ігар Петрышэнка, намеснікамі старшыні - міністр інфармацыі Марат Маркаў і намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама Віктар Пранюк.

У склад аргкамітэта ўвайшлі кіраўнікі міністэрстваў адукацыі, жыллёва-камунальнай гаспадаркі, замежных спраў, культуры, спорту і турызму, сувязі і інфарматызацыі, фінансаў, упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцей і інш.

Фінансаванне мерапрыемстваў Дня беларускага пісьменства будзе рэалізоўвацца за кошт прадугледжаных на гэтыя мэты сродкаў Гродзенскага аблвыканкама, Лідскага райвыканкама, рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання і інш.-0-