Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Галоўная Навіны

Дзяржузнагарод і Падзякі Прэзідэнта Беларусі ўдастоены работнікі сельскагаспадарчай галіны

05/11/2024 08:11
Дзяржаўных узнагарод і Падзякі Прэзідэнта Беларусі ўдастоены работнікі сельскагаспадарчай галіны. Адпаведныя ўказ нумар 406 і распараджэнне падпісаў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

За значны ўклад у развіццё аграпрамысловага комплексу, дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў работнікам сферы сельскай гаспадаркі прысвоены ордэны, медалі, ганаровыя званні і падзякі.

Ордэна Працоўнай Славы ўдастоены дырэктар ААТ "Агракамбінат "Юбілейны" Аршанскага раёна Аляксандр Фірсін, ордэна Пашаны - трактарысты-машыністы сельскагаспадарчай вытворчасці ААТ "Таргуны" Докшыцкага раёна і ААТ "Рассвет імя К.П.Арлоўскага" Кіраўскага раёна Вячаслаў Аніковіч і Мікалай Дрозд.

У ліку ўзнагароджаных медалём "За працоўныя заслугі" - галоўны аграном ААТ "Навасёлкі-Лучай" Пастаўскага раёна Алена Касцюк і дырэктар Магілёўскай абласной дзяржаўнай інспекцыі па насенняводстве, каранціне і ахове раслін - галоўны дзяржаўны інспектар Сяргей Марфель.

Ганаровае званне "Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь" прысвоена трактарысту-машыністу сельскагаспадарчай вытворчасці КСУП "Ніва-Барсукі" Кіраўскага раёна Аляксандру Петранкову.

Сярод тых, хто ўдастоены Падзякі Прэзідэнта, - ветэрынарны ўрач упраўлення па сельскай гаспадарцы ААТ "Пастаўскі малочны завод" Аляксей Дзіковіч, кіраўнік фермерскай гаспадаркі "Дзіяна" Шклоўскага раёна Уладзімір Маліноўскі, аператар машыннага даення бялыніцкага СВК "Калгас "Радзіма" Таццяна Піманава, а таксама калектыў работнікаў ААТ "Віцебская бройлерная птушкафабрыка".-0-