Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Галоўная Навіны

ЕАБР прагназуе прадаўжэнне росту зарплат у Беларусі ў 2026 годзе

02/02/2026 11:02
2 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Еўразійскі банк развіцця прагназуе прадаўжэнне росту заработнай платы ў Беларусі ў 2026 годзе. Аб гэтым паведамляе БЕЛТА са спасылкай на макраагляд ЕАБР.

У Беларусі рэальная заработная плата павялічылася на 6,1 працэнта ў снежні 2025 года, захаваўшы тэмпы на ўзроўні лістапада. У бюджэтным сектары захоўваецца апераджальны тэмп росту: 10,5 працэнта ў снежні пасля 10 працэнтаў у лістападзе. У цэлым за 2025 год заработная плата ў рэальным выражэнні вырасла на 9 працэнтаў, у тым ліку ў бюджэтных арганізацыях - на 11,3 працэнта.

"Чакаем прадаўжэння павышэння заработных плат на фоне прынятага рашэння аб павышэнні базавай стаўкі аплаты працы на 8,8 працэнта з 1 студзеня 2026 года, што падтрымае ўнутраны попыт", - гаворыцца ў макрааглядзе ЕАБР.-0-