Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Галоўная Навіны

ЕАЭС зацвердзіў план дзеянняў на перыяд да 2045 года

22/12/2025 10:12
Дзяржавы - удзельніцы ЕАЭС на пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета ў Санкт-Пецярбургу зацвердзілі план дзеянняў на перыяд да 2045 года, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

На пасяджэнні быў падпісаны план мерапрыемстваў (дарожная карта) па рэалізацыі дэкларацыі аб далейшым развіцці эканамічных працэсаў у рамках ЕАЭС да 2030 года і на перыяд да 2045 года "Еўразійскі эканамічны шлях". У чэрвені бягучага года Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на Еўразійскім эканамічным форуме ў Мінску назваў яго планам дзеянняў "ЕАЭС 2.0".

Сярод прынятых на пасяджэнні дакументаў - канцэпцыя развіцця турызму. Па выніках саміту зацверджаны таксама асноўныя напрамкі міжнароднай дзейнасці ЕАЭС на наступны год.

Былі таксама падпісаны два міжнародныя дакументы - пагадненне аб свабодным гандлі паміж ЕАЭС і Інданезіяй і пагадненне аб старце перагавораў з Рэспублікай Узбкістан аб абмене інфармацыяй пры міжнародных перавозках.-0-