Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Галоўная Навіны

Экспарт турыстычных паслуг у Беларусі плануецца павялічыць на 18 працэнтаў па выніках года

11/06/2025 11:06
11 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У бягучым годзе экспарт турыстычных паслуг у Беларусі плануюць павялічыць на 18 працэнтаў. Аб гэтым расказала намеснік дырэктара Дэпартамента турызму Міністэрства спорту і турызму Кацярына Ганчаронак у праекце БЕЛТА "Краіна гаворыць".

Паводле слоў Кацярыны Ганчаронак, 2024 год характарызаваўся ростам усіх асноўных паказчыкаў у турыстычнай сферы. "Самы асноўны паказчык - экспарт турыстычных паслуг. Уязны турызм - гэта прыярытэтны напрамак развіцця турызму. Тэмп яго росту ў мінулым годзе склаў 128,4 працэнта і перасягнуў нават паказчыкі, якія былі да пандэміі. Да пандэміі рэкордны ўзровень экспарту быў $266 млн", - адзначыла яна.

За тры месяцы 2025 года таксама назіраецца прырост экспарту турпаслуг - больш як на 20 працэнтаў. Па выніках года плануецца павялічыць экспарт на 18 працэнтаў.-0-

*Праект створаны за кошт сродкаў мэтавага збору на вытворчасць нацыянальнага кантэнту.