Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 11 чэрвеня падпісаў указ нумар 232 "Аб асаблівасцях пастаўкі плодаагародніннай прадукцыі для рэспубліканскіх дзяржаўных патрэб",
паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Дакумент накіраваны на тое, каб забяспечыць стабільнасць на спажывецкім рынку і наяўнасць у гандлёвых аб'ектах плодаагародніннай прадукцыі, асабліва ў міжсезонны перыяд.
Указам, у прыватнасці, вызначаны механізм прадастаўлення гандлёвым сеткам крэдытаў на льготных умовах для ўнясення авансу за 30 працэнтаў плодаагародніннай прадукцыі, якая закладваецца па дзяржзаказе пад патрэбнасці сетак. Крэдыты можна будзе ўзяць у беларускіх рублях з выплатай працэнтаў за карыстанне імі ў памеры 3 працэнты гадавых.
Акрамя таго, устанаўліваецца абавязак пастаўшчыкоў забяспечыць для гандлёвых сетак пастаўку плодаагародніннай прадукцыі. У сваю чаргу гандлёвыя сеткі павінны забяспечыць яе наяўнасць у магазінах у міжсезонны перыяд. За невыкананне гэтых абавязкаў прадугледжана прыцягненне да адміністрацыйнай адказнасці.-0-