Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Галоўная Навіны

Гарачая лінія па пытаннях правядзення РЦЭ будзе працаваць 31 студзеня

28/01/2026 09:01
Гарачая лінія па пытаннях правядзення рэпетыцыйнага цэнтралізаванага экзамену (РЦЭ) будзе працаваць 31 студзеня. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Рэспубліканскім інстытуце кантролю ведаў.

Тэлефанаваць можна будзе ў Міністэрства адукацыі па нумары (8017) 222-64-01. А таксама ў РІКВ: па пытаннях зместу экзаменацыйных (тэставых) работ - нумар (8017) 311-00-07, арганізацыйных пытаннях (у тым ліку тэхпадтрымкі) - нумар (8017) 311-00-11. Рэжым работы: з 9.00 да 16.00.

"У выпадку ўзнікнення пытанняў, звязаных з правядзеннем рэпетыцыйнага цэнтралізаванага экзамену, па аператыўную дапамогу могуць звярнуцца як навучэнцы і педагогі, так і бацькі выпускнікоў", - праінфармавалі ў РІКВ.-0-