Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Галоўная Навіны

Горлаў: ураджай бульбы чакаем на 30 працэнтаў большы, чым летась

29/09/2025 16:09
29 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Cельгасарганізацыі і фермеры разлічваюць атрымаць каля 1 млн т бульбы, што на 30 працэнтаў больш за ўзровень 2024 года. Аб гэтым часопісу "Экономика Беларуси" расказаў міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Юрый Горлаў.

Паводле яго слоў, Мінсельгасхарч сумесна з зацікаўленымі органамі дзяржкіравання прымае меры па планамерным нарошчванні вытворчасці і пашырэнні асартыменту плодаагародніннай прадукцыі. Рэалізуецца Комплекс мер па развіцці плодаагародніцтва на 2025-2030 гады, у якім вызначаны аб'ёмы вытворчасці асноўных відаў культур па гадах і ў разрэзе абласцей. Асаблівая ўвага ўдзяляецца найбольш запатрабаванай агародніне, ранняй бульбе і яблыкам.

"У пачатку года замаразкі сталі праблемай. Пры анамальна цёплай зіме прырода вырашыла адыграцца і вясной ударыла маразамі - частка пасеваў загінула, пацярпелі і яблыневыя сады. Тым не менш сельскагаспадарчыя арганізацыі і фермерскія гаспадаркі разлічваюць атрымаць каля 1 млн т бульбы, гэта на 30 працэнтаў больш за ўзровень 2024 года, агародніны - 587 тыс. т, 102  працэнты да мінулагодняга ўраджаю. Такім чынам унутраны рынак будзе поўнасцю забяспечаны "баршчовым наборам": і морквай, і буракамі, і цыбуляй - тымі культурами, добраму росту якіх цяперашняе надвор'е спрыяе", - сказаў Юрый Горлаў.

Як дадаў міністр, у аграрыяў дастаткова сродкаў і тэхнічных магчымасцей, каб убраць усё ў патрэбны тэрмін. Сховішчы рыхтуюцца да закладкі агародніны на міжсезонне. Аб'ектыўна менш, чым у мінулым годзе, будзе яблыкаў - каля 80 тыс. т.

Што датычыцца стабілізацыйных запасаў, то на захоўванне ў зіму 2025-2026 гадоў пакладуць 149 тыс. т, у тым ліку бульбы - 59 тыс.т (6 працэнтаў ад агульнага аб'ёму вытворчасці), агародніны - 63 тыс. т (11 працэнтаў), яблыкаў - 27 тыс. т (40 працэнтаў).

"З лічбаў відаць, што вытворчасць пладоў і агародніны ў краіне істотна перасягае патрэбнасць арганізацый гандлю. Тым не менш для падстрахоўкі ў сувязі з недаборам ураджаю яблыкаў прадоўжым практыку нетарыфнага рэгулявання іх экспарту з дапамогай ліцэнзавання. Прадпрыемствы гандлю таксама прадаўжаюць заключаць прамыя дагаворы з вытворцамі яблыкаў для максімальнага задавальнення попыту", - адзначыў Юрый Горлаў.-0-
   
Поўны тэкст інтэрв'ю чытайце ў часопісе "Экономика Беларуси"