Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Галоўная Навіны

Як спадарожнікавая навігацыя павышае шанцы на багаты ўраджай у пасяўную

01/04/2026 14:04
Маштабаваць тэхналогіі дакладнага земляробства заклікаў аграрыяў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. ААТ "Вінец" Бярозаўскага раёна - адна з лепшых гаспадарак Брэсцкай вобласці, у якой ёсць сельскагаспадарчая тэхніка са спадарожнікавай навігацыяй. Энерганасычаны трактар BELARUS 35 22 мае аўтапілот. Па рэкамендацыях спадарожнікавай навігацыі тэхніка ідзе дакладна па курсу, раўнамерна ўносячы ў глебу кожнае зернетка. Так дакладнае земляробства забяспечвае эканомію рэсурсаў (паліва, насення, угнаенняў - да 30%) за кошт дыферэнцыраванага іх унясення. Наяўнасць сістэмы аўтапілатавання і паралельнага ваджэння дае магчымасць працаваць ва ўмовах дрэннай бачнасці - нават тады, калі глеба становіцца сухой і пыл стаіць як слуп. Што важна, такія тэхналогіі забяспечваюць дакладнае сеянне. Выключаюцца пропускі і перакрыцці ўнясення насення, гэта дае раўнамернае паспяванне ўраджаю. У кабіне ёсць два маніторы: на адным паказана шырыня захопу сеялкі і выразная лінія сяўбы, на другім высвечваюцца тэхнічныя паказчыкі работы рухавіка, наяўнасць паліва, масла. Да веснавых палявых работ тэхніка гаспадаркі своечасова падрыхтавана. Усе трактары і прычапныя агрэгаты яшчэ ў першай палове лютага прайшлі строгі агляд раённай тэхнічнай інспекцыі, а да 1 сакавіка ўжо былі гатовы выйсці ў поле.

На здымку: механізатар ААТ "Вінец" Аляксандр Рамановіч.