Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Галоўная Навіны

Якія прафесіі найбольш папулярныя ў людзей з інваліднасцю, расказалі ў Мінпрацы

08/12/2025 09:12
Намеснік начальніка ўпраўлення па справах інвалідаў Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Ева Зубкоўская ў праекце БЕЛТА "Краіна гаворыць" расказала, якія прафесіі найбольш папулярныя ў людзей з інваліднасцю.

Для ўсіх беспрацоўных, уключаючы людзей з інваліднасцю, прапануецца больш за 100 прафесій для асваення і атрымання новых навыкаў, расказала Ева Зубкоўская. "Калі чалавек страціў кваліфікацыю або з-за праблем са здароўем не можа прадаўжаць работу па ранейшай спецыяльнасці, яму даступны розныя варыянты перанавучання. Сярод найбольш запатрабаваных прафесій для людзей з інваліднасцю - ліфцёр, вадзіцель пагрузчыка, прадавец, кантралёр-касір, швачка, повар, аператар кацельні", - адзначыла яна.

Практычна любую рабочую прафесію могуць асвоіць людзі з інваліднасцю пры ўмове, што выбраная работа адпавядае стану іх здароўя і патрабаванням па ўмовах працы, дадала яна. Навучанне арганізавана па ўсёй краіне ў адукацыйных установах і з'яўляецца бясплатным для тых, хто атрымлівае прафесію па накіраванні службы занятасці.

Калі навучанне адбываецца ў іншым горадзе, чалавеку кампенсуюць праезд туды - назад і пражыванне за кошт сродкаў Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва.-0-

*Праект створаны за кошт сродкаў мэтавага збору на вытворчасць нацыянальнага кантэнту