Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Галоўная Навіны

Якой прадукцыі прысвоены Дзяржаўны знак якасці ў 2025 годзе? Зацверджаны пералік

24/12/2025 10:12
Зацверджаны пералік прадукцыі, якой прысвоены Дзяржаўны знак якасці ў 2025 годзе. Адпаведную пастанову падпісаў прэм'ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ўрада.

Дзяржаўны знак якасці ў 2025 годзе прысвоены наступным харчовым таварам і прадукцыі вытворча-тэхнічнага прызначэння: малако неразведзенае згушчанае варанае з цукрам "Ягорка" масавай доляй тлушчу 8,5 працэнта ў спажывецкай упакоўцы (бляшанка) (ААТ "Рагачоўскі малочнакансервавы камбінат"); камбайн збожжаўборачны самаходны GS12А1 (ААТ "Гомсельмаш").

Названая прадукцыя адпавядае такім паказчыкам якасці, як бяспека, экалагічнасць, інавацыйнасць, тэхналагічнасць, эстэтычнасць.