Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Галоўная Навіны

Канаістка Клімава стала чэмпіёнкай свету на дыстанцыі 5000 м

25/08/2025 10:08
Беларуская канаістка Вольга Клімава атрымала перамогу на чэмпіянаце свету 2025 года, які праходзіць у Мілане, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У заключны дзень спаборніцтваў наша спартсменка заваявала золата на самай доўгай дыстанцыі ў каноэ-адзіночцы. Клімава пераадолела 5 км за 26 хвілін і 20 секунд, апярэдзіўшы канадку Кэці Вінсэнт, якая ўзяла серабро на 15 сек. 

Вольга Клімава стала трохразовай чэмпіёнкай свету ў гэтым відзе праграмы, раней беларуска станавілася мацнейшай у 2019 і 2021 гадах. Таксама на рахунку Клімавай тры асабістыя перамогі на 5000 метраў на кантынентальных форумах (2018, 2021, 2024).-0-