Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Галоўная Навіны

Карпенка: больш за 70 міжнародных наглядальнікаў ужо акрэдытаваны на выбарах Прэзідэнта Беларусі

18/12/2024 16:12
18 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Больш за 70 міжнародных наглядальнікаў ужо акрэдытаваны на выбарах Прэзідэнта Беларусі. Аб гэтым заявіў старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Ігар Карпенка ў час сустрэчы з генеральным сакратаром СНД, кіраўніком місіі наглядальнікаў ад СНД на выбарах Прэзідэнта Беларусі Сяргеем Лебедзевым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Акрэдытацыя ідзе. Ужо больш за 70 чалавек акрэдытаваны. Пачала паступаць інфармацыя ад нашых замежных калег, не толькі з краін СНД, але і ад кіраўнікоў выбарчых органаў,  з якімі мы ўзаемадзейнічаем у рамках Сусветнай асацыяцыі выбарчых органаў, - сказаў Ігар Карпенка. - Мы ўжо атрымалі інфармацыю ад Міжпарламенцкай асамблеі СНД. Каардынатарам стаў Канстанцін Касачоў (каардынатарам групы міжнародных наглядальнікаў ад МПА СНД. - Заўвага БЕЛТА). Мы не на адных выбарах разам перасякаліся, сустракаліся, назіралі ў розных краінах постсавецкай прасторы, таму для нас вельмі важна гэта экспертнае меркаванне".

"Я рады вітаць місію наглядальнікаў ад СНД. Мы створым усе неабходныя ўмовы для работы місіі, акажам садзейнічанне па ўсіх напрамках. Усе нашы дзяржорганы, маючыя дачыненне да арганізацыі выбараў, уключаючы ЦВК, МЗС, мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы ўлады, акажуць поўнае садзейнічанне, каб місія магла спакойна працаваць, ажыццяўляць назіранне. Мы гатовы да ўзаемадзеяння", - дадаў Ігар Карпенка.

Выбары Прэзідэнта Беларусі назначаны на 26 студзеня 2025 года.-0-