Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Галоўная Навіны

Карпенка: традыцыйна прэзідэнцкая выбарчая кампанія вызначаецца высокай яўкай выбаршчыкаў

23/01/2025 08:01
Традыцыйна прэзідэнцкая выбарчая кампанія вызначаецца высокай яўкай, заявіў журналістам старшыня ЦВК Ігар Карпенка, каменціруючы актыўнасць выбаршчыкаў у час датэрміновага галасавання, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Актыўнасць выбаршчыкаў даволі высокая. Я ўжо гаварыў аб гэтым, што традыцыйна прэзідэнцкая выбарчая кампанія вызначаецца высокай яўкай", - адзначыў Ігар Карпенка.

Паводле яго слоў, гэтаму ёсць дакладнае тлумачэнне. "Гэта абумоўлена тым, што пасада Прэзідэнта - ключавая ў палітычнай сістэме дзяржавы і грамадства. Я сказаў бы, гэта стратэгічная пасада. Вядома, людзі, разумеючы ўсю меру адказнасці, імкнуцца на выбарчыя ўчасткі, каб прыняць удзел у галасаванні і зрабіць свой усвядомлены выбар", - падкрэсліў кіраўнік ЦВК.

Ігар Карпенка расказаў, што на ўчастках для выбаршчыкаў створаны ўсе ўмовы, у тым ліку і для грамадзян з абмежаванымі магчымасцямі. Сёння ў рамках акцыі "Беларусь выбірае" прайшла прэзентацыя кніг "Сімвалы суверэннай Беларусі" і "Выборы в Беларуси. Коротко о главном", выдадзеных шрыфтам Брайля. У рамках мерапрыемства адбылася перадача кніг абласным бібліятэкам, а таксама спецыяльным школам для дзяцей з парушэннем зроку.-0-
Галасаванне на выбарах Прэзідэнта Беларусі