Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Галоўная Навіны

Кіраўнікі прампрадпрыемстваў чакаюць павелічэння попыту на прадукцыю, захавання ўзроўню цэн і занятасці

29/10/2024 09:10
Кіраўнікі прамысловых прадпрыемстваў Беларусі чакаюць павелічэння попыту на сваю прадукцыю, захавання бягучага ўзроўню цэн і занятасці. Аб гэтым праінфармавалі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства эканомікі па выніках кан'юнктурнага апытання, праведзенага ў кастрычніку Навукова-даследчым эканамічным інстытутам Мінэканомікі.

Дзве трэці апытаных паведамілі аб павелічэнні або захаванні аб'ёмаў выпуску прадукцыі. Дырэктары адзначаюць высокі ўзровень загрузкі вытворчых магутнасцей: у сярэднім па прамысловасці ён склаў 71 працэнт.

Застаецца нязменным сярэдні перыяд забяспечанасці прадпрыемстваў заказамі - 3,1 месяца работы. Большасць кіраўнікоў адзначылі захаванне ранейшага цэнавага ўзроўню на сваю прадукцыю (74 працэнты), захаванне або рост колькасці занятых (92 працэнты).

Сярэдні ўзровень рэнтабельнасці на прадпрыемствах крыху ўзрос і склаў у кастрычніку прыкладна 9,9 працэнта.

У бліжэйшыя месяцы ўдзельнікі апытання прагназуюць некаторае павелічэнне попыту на свае тавары, захаванне бягучых аб'ёмаў выпуску і ўзроўню занятасці.-0-