Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Галоўная Навіны

Кіраўніцтва мясцовай вертыкалі, банка і канцэрна. Лукашэнка ўзгадніў шэраг назначэнняў

04/04/2024 14:04
4 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 4 красавіка разгледзеў кадравыя пытанні, паведамляе БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы даў згоду на назначэнне:

Гарадзецкага Дзмітрыя Мікалаевіча - першым намеснікам старшыні Брэсцкага аблвыканкама (АПК);

Бацэнкі Міхаіла Леанідавіча - намеснікам старшыні Брэсцкага аблвыканкама (эканоміка);

Ільясевіча Аляксандра Іосіфавіча - намеснікам старшыні Мінскага аблвыканкама (сацыяльная сфера);

Антанюка Максіма Анатольевіча - старшынёй Баранавіцкага гарвыканкама;

Сазанчука Сяргея Мікалаевіча - старшынёй Пінскага райвыканкама;

Абіралы Сяргея Уладзіміравіча - старшынёй Докшыцкага райвыканкама;

Прадуна Аляксандра Мікалаевіча - кіраўніком адміністрацыі Маскоўскага раёна г. Брэста;

Бялевіча Уладзіміра Іосіфавіча - кіраўніком адміністрацыі Кастрычніцкага раёна г. Віцебска;

Пшоннага Аляксандра Аляксандравіча - старшынёй канцэрна "Беллеспаперапрам";

Сталярчука Сяргея Валер'евіча - старшынёй праўлення ААТ "Банк развіцця Рэспублікі Беларусь".-0-