Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Галоўная Навіны

Клубнічны сезон у Брэсцкай вобласці

10/06/2025 15:06
У Брэсцкай вобласці 97 працэнтаў фермерскіх гаспадарак займаюцца раслінаводствам. Яны вырошчваюць бульбу, агародніну, садавіну і ягады. У прыватнасці, плошчы ягаднікаў штогод павялічваюцца на 2-3 працэнты. Муж і жонка Валенцюкі з аграгарадка Астрамечава Брэсцкай вобласці ягадным бізнесам вырашылі заняцца каля шасці гадоў таму. Акрамя духмяных клубніц, яны вырошчваюць яшчэ і маліну. Цяперашняя вясна дабавіла перажыванняў і клопатаў. Замаразкі пагражалі знішчыць шматмесячную работу фермераў. Аднак удалося выратаваць 70-80 працэнтаў ураджаю. З-за зацягнутай вясны цяперашні клубнічны сезон толькі набірае абароты. На Брэсцкім цэнтральным рынку, напрыклад, ужо ёсць некалькі пунктаў, дзе прадаюць беларускія клубніцы. 

На здымку: клубніцы.