Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Галоўная Навіны

"Куды паступаць вучыцца?". Адукацыйны праект "ШАГ" пройдзе ў школах Беларусі 23 студзеня

20/01/2025 14:01
20 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мерапрыемствы інфармацыйна-адукацыйнага праекта "ШАГ" - "Школа актыўнага грамадзяніна" - пройдуць 23 студзеня і будуць прысвечаны выбару ўстановы прафесійнай адукацыі. Такая інфармацыя размешчана на Нацыянальным адукацыйным партале, паведамляе БЕЛТА.

Тэма заняткаў у студзені для вучняў 8-11 класаў - "Маладосць - час выбару. Куды паступаць вучыцца?". З моладдзю пагавораць аб выбары ўстановы прафесійнай адукацыі і перавагах нацыянальнай сістэмы прафадукацыі. У фокусе абмеркаванняў таксама будуць асаблівасці ўстаноў прафтэх- і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, умовы навучання і магчымасці для самарэалізацыі, прафесійнага станаўлення навучэнцаў, ініцыятыўнасць, актыўная жыццёвая пазіцыя, грамадзянская сталасць. Са школьнікамі сустрэнуцца студэнты і навучэнцы каледжаў.

Метадычныя рэкамендацыі для настаўнікаў па правядзенні заняткаў, інфармацыйныя матэрыялы для інтэрактыўнай віктарыны і мультымедыйная прэзентацыя размешчаны на Нацыянальным адукацыйным партале.-0-